Работнікі падраздзяленняў ЦРБ актыўна далучыліся да акцыі і прадставілі на агульны стол цэлае суквецце дранікаў, калдуноў, картаплянікаў, аладак, дзеруноў, бабак і іншых страў з таркаванай бульбы.
Уражвала крэатыўнасць афармлення кожнай стравы. Аўтары актыўна абменьваліся рэцэптамі, тонкасцямі прыгатавання. Атрымалася сапраўднае свята беларускай бульбы з мясцовым каларытам.
Пасля выставы ўсім работнікам, якія знаходзіліся на працоўнай змене, было прапанавана пакаштаваць бульбяное багацце.
Традыцыя прыгатавання і ўжывання страў з таркаванай бульбы ў Віцебскай вобласці з’яўляецца элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны. У 2022 годзе гэты элемент унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.






