-

«Кожная пятніца — роднае, сваё»: Прафсаюз работнікаў аховы здароўя Віцебшчыны падтрымаў рэспубліканскую ініцыятыву па папулярызацыі айчынных тавараў

  • 20 март, 2026

Выстава-прэзентацыя вядучых прадпрыемстваў Віцебшчыны разгарнулася ў холе Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў. Дэлегацыя абласнога камітэта БПРАЗ азнаёмілася з шырокім асартыментам прадукцыі, якая выпускаецца ў паўночным краі.

На выставе быў прэзентаваны багаты патэнцыял рэгіёна. У экспазіцыі былі прадстаўлены новыя мадэлі абутку вядомага віцебскага холдынга, мясная прадукцыя віцебскага прадпрыемства, а таксама актуальныя турыстычныя маршруты, якія прапанаваў «Віцебсктурыст». Супрацоўнікі прафсаюза не толькі ацанілі якасць навінак, але і з задавальненнем набылі прадукцыю мясцовых брэндаў.

Асаблівую цікавасць выклікаў стэнд пчаляра Пяцігарскага лясніцтва Бешанковіцкага лясхоза Яўгена Буката. Яго знакаміты мёд, які заваяваў другое месца ў рэспубліканскім конкурсе «Лепшы мёд сезона-2025», стаў адным з самых папулярных тавараў выставы.

Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Уладзімір Плыткевіч падкрэсліў важнасць падобных ініцыятыў для ўмацавання эканомікі і захавання нацыянальнай ідэнтычнасці.

–Давайце разам падтрымаем беларускіх вытворцаў, культуру і мову! Акцыя «Кожная пятніца — роднае, сваё» — гэта выдатная магчымасць для кожнага з нас праявіць свой патрыятызм. Набываючы беларускае, мы ўкладваем сродкі ў развіццё нашых прадпрыемстваў, у будучыню нашых рэгіёнаў. Гэта гонар за сваё, якаснае і роднае, — адзначыў Уладзімір Плыткевіч.

Удзельнікам акцыі можа стаць кожны жадаючы. Для гэтага дастаткова ў пятніцу набыць айчынныя тавары, уключыць нацыянальную музыку і падзяліцца сваімі ўражаннямі ў сацыяльных сетках з адпаведным хэштэгам. Прафсаюзы Віцебшчыны ўпэўнены: падтрымка свайго вытворцы — гэта ўклад кожнага у росквіт суверэннай Беларусі.

Top
We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…